Дуб для жыхароў нашага краю з'яўляецца надзвычай значнай раслінай. Сімвал вечнага жыцця, сімвал рода, моцы і мудрасці. Можа таму было вельмі радасна і адначасова кранальна і ўрачыста вырабляць гэты нататнік. Усё ў ім задае думкам адметны накірунак у бок вечнага. Вышыўка крыжыкам на ільне колеру цёмнай глыбокай бірузы (нажаль, мой фоцік не перадае ўсе адценні), старонкі з крафтавай паперы, аксамітная стужка, прыгожыя батанічныя форзацы, падзяляльнікі, адзін з якіх уяўляе канверцік з маленькімі паштовачкамі-падарункамі. Нататнік ляжыць ды цярпліва чакае свайго гаспадара P.S. люблю стакроткі з кожным годам усё больш і больш ) #volha_chardon #нататнік #душевныйподарок #блокнотручнойработы #падарунак #нататнікмінск #вышыўка #вышивкадуб #міфалогія

Теги: рукоделие

Теги других блогов: рукоделие