Гэты год увогуле адзін з самых бамбічных у маім жыцці. З радасцю думаю, што наперадзе яшчэ чатыры месяцы )) Шмат чаго з пражытага здарылася для мяне ўпершыню )) Спроба пакатух на яхце ў мяне ўжо была, але ж уражанні тады злавіла не самыя прыемныя. Калі ж запрасілі на яхту "Віяланчэль" (на хвіліначку) @violon4el разам з Дмитрий Жур , не думала, што будзе настолькі цудоўна!!! Душа, думкі і цела мае проста спявалі як маглі прыгажэй і ярчэй ад неверагодных краявідаў, якія змяняліся, здаецца, кожную хвіліну! Было адчуванне, што цябе гайдае на сваіх пяшчотных руках сама Матуля-прырода. Калі быў начны выхад, уяўлялася, што не яхта паварочваецца, а само Неба з усімі Зорамі робіць зварот вакол мачты. Карацей, усім раю пражыць такі вопыт! Тым больш, што яхта "Віяланчэль" прапануе вельмі шмат цікавага )) Лавіце, пакуль надвор'е дазваляе выходзіць у мора )
